Акрамя Оршы, экспрэс-тэсты для выяўлення ВІЧ з'явіліся ў Полацку, Наваполацку, Віцебску і іншых гарадах. Першая партыя ў Віцебскую вобласць склала 200 штук, чвэрць з іх ужо прададзеная.
Экспрэс-тэсты дазваляюць правесці саматэставанне па сліне. З першай партыі ў 200 штук, якая паступіла ў Віцебскую вобласць, ужо прададзена 50 тэстаў, піша БЕЛТА. Хоць тэсты даступныя ў некаторых райцэнтрах, вывучэнне патрэбы праводзіцца па чатырох асноўным гарадах: Віцебску, Полацку, Наваполацку і Оршы.
Практыка выяўлення ВІЧ з дапамогай тэстаў па сліне пачалася з Гомельскай вобласці і Мінска. Саматэставанне павялічыла колькасць выпадкаў выяўлення інфекцыі на ранніх тэрмінах, што дазваляе падоўжыць жыццё і знізіць рызыку перадачы ВІЧ. Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама адзначае скарачэнне колькасці выпадкаў позняга выяўлення ВІЧ у вобласці. На 1 мая 2018 года дыягназ «ВІЧ-інфекцыя» усталяваны ў 1057 чалавек, памерлі 284 чалавекі. У больш за 80% заражаных - людзі старэйшыя за 30 гадоў. Пры гэтым у 95% выпадкаў ВІЧ перадаецца палавым шляхам.
Ёсць і станоўчая статыстыка. За мінулы год і чатыры месяцы 2018 гадоў ў рэгіёне не зарэгістравана выпадкаў нараджэння ВІЧ-станоўчых дзяцей. А па распаўсюджанасці захворвання Віцебская вобласць займае 6 месца. Лепшы паказчык толькі ў Гарадзенскай вобласці.