Пра здарэнне паведамляюць карыстальнікі сацыяльнай сеткі "Укантакце" ў суполцы "Подслушано Орша". Сабака гуляючы каля чыгункі патрапіла ў яму з гудронам і самастойна не мог выбрацца. Прахожыя дапамаглі жывёле, нават, трохі адцёрлі яе ад гудрона. Праўда, выратаваны не надта дзякаваў сваім ратавальнікам - аскаліўся і збег.
З допісу можна зразумець, што гэта ўжо не першы выпадак, калі ў гэтую самую яму патрапляе жывёла.
На фота: тая самая яма