Нагадаем, што экалагічныя ініцыятывы дамовіліся рабіць у Оршы рэгулярныя прыборкі ў кожную апошнюю суботу месяца. На гэты раз добраахвотная прыборка пройдзе 26 мая у першым мікрараёне ў лесе каля крамы Еўраопт. Удзельнікі прыборкі збяруцца каля Еўраопта па вуліцы Сямёнава а 10-00.
Да прыборкі запрашаюцца ўсе не абыякавыя людзі. З сабой варта браць мяхі, пальчаткі і г.д.