Трагедыя здарылася ў вёсцы Азярцы Талачынскага раёну. У 00:55 25-га траўня адбыўся пажар у двухкватэрным аднапавярховым доме. У выніку пажару загінуў пенсіянер 1955 года нараджэння. Усе падрабязнасці ўзгарання і гібелі мужчыны ўсталёўваюцца.
А на паўсутак раней, у 16:47 паступіла паведамленне пра пажар у доме ў вёсцы Межава Аршанскага раёну. У доме, які належыць грамадзянцы 1952 году нараджэння, знішчаны дах, пашкоджана столь, сцены і маёмасць, знішчана адрына. Прычына гэтага пажару таксама высвятляецца.