«Увага - дзеці!». Пад такой назвай з 25 траўня па 5 чэрвеня ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам школьных канікул у краіне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. У гэты перыяд часу ўсім кіроўцам у дзённы час сутак неабходна рухацца з уключаным блізкім святлом фар.
Аднымі з першых, каго наведалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і міліцыянты Аршанскага РАУС, сталі навучэнцы дзіцячага садка № 3. Машына ДПС на тэрыторыі дзіцячай дашкольнай установы, ды і яшчэ з сірэнай выклікала буру эмоцый у малых, якім так і карціла пасядзець за стырном аўтамабіля і патрымаць жазло. Але спачатку дзецям трэба было адказаць на пытанні камандзіра ўзвода ДПС аддзела ДАІ Аршанскага РАУС Андрэя Мацвейчука і старшага інспектара групы інфармацыі і грамадскай сувязі Аршанскага РАУС Вольгі Ракавай. У якасці прэзентаў малыя атрымалі яркія буклеты па выкананні Правіл бяспекі дарожнага руху, піша сайт УУС. Ну і, вядома ж, супрацоўнікі ДАІ адказалі на пытанні, якія задавалі дзеці.
Даведка
За мінулы перыяд 2018 году ў светлы час сутак у Оршы адбылося 2 ДТЗ, у якіх пацярпелі дзеці. У абодвух выпадках удзельнікі дарожнага руху былі пешаходамі. Па фактах ДТЗ праводзяцца праверкі, прызначаныя адпаведныя экспертызы, ўсталёўваюцца абставіны і прычыны здарэнняў.