06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Арыштаваны махляр

30.05.2018 09:48

3305 праглядаў, 3 каментара

Махляр з Оршы падмануў як мінімум 6 чалавек. Міліцыя папаўняе спіс ахвяр злачынца.

Следства шукае пацярпелых ад дзеянняў ураджэнца Оршы - 45-гадовага Алега Станіслававіча Кораня. Яго падазраюць у махлярстве, здзейсненым у буйным памеры, паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Па дадзеных следства, падазраваны на розных падставах пазычаў грошы, абяцаў вярнуць іх у самыя кароткія тэрміны, але пры гэтым загадзя не меў намеру выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы. З лютага 2011 года па чэрвень 2016 го падазраваны завалодаў грашовымі сродкамі ў памеры больш за 20 тыс. рублёў, якія выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

У ходзе следства пацярпелымі прызнаныя шасцёра грамадзян, якія далі паказанні пра факты перадачы 45-гадоваму мужчыну грашовых сродкаў.

Фігурант затрыманы, на яго маёмасць накладзены арышт.

У следчых ёсць падставы меркаваць, што фактаў супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны можа быць больш. Таму яны просяць грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў Кораня, паведаміць пра гэта ў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта па тэлефонах: 8 (0222) 29-81-28; + 375-33-399-40-04 (з 9.00 да 18.00).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Арыштаваны махляр

Махляр з Оршы падмануў як мінімум 6 чалавек. Міліцыя папаўняе спіс ахвяр злачынца.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение