Зводка МНС за два дні паведаміла пра два пажары ў нашым рэгіёне і абодва яны адбыліся ў Талачынскім раёне. У першым выпадку пажар адбыўся днём 28 мая, прыблізна а 12-20. У самім райцэнтры па вуліцы Леніна загарэўся сарай. Прычым, на момант публікацыі гэтага паведамлення на сайце ратавальнай службы, было не вядома каму гэты сарай належаў.
А 29 мая каля 9 гадзін раніцы пажар адбыўся ў краме вёскі Навінка. Падобна на тое, што загарэлася вітрына-лядоўня ў гандлёвай залі гэтага аб'екта гандлю. Акрамя таго, што была пашкоджана сама вітрына, вагонь таксама закрануў тавар у вітрыне-лядоўні і на некаторых іншых вітрынах. Таксама былі задымлены сцены і столь.