Пра здарэнне, якое адбылося ў сераду 30 траўня, нам распавялі родзічы загінулага. У вёсцы Дабрыні мужчыны заводзілі трактар, які належаў мясцовай гаспадарцы. Але, бачна, што ў трактара была нейкая паломка і калі ён завёўся рухавік "пайшоў у разнос". Ад трактара адляцеў кавалак металу, які з вялікай сілай патрапіў у галаву мужчыны. Ад удару той загінуў на месцы. Без бацькі засталося трое дзяцей, якітя навучаюцца ў 2, 3 і 6 класах. Пахаванне адбудзецца сёння ў вёсцы ў якой і адбылося здарэнне.
Пад час размовы з нашымі аўтарамі, родзічы загінулага падкрэслілі, што гэта не першы выпадак калі людзі гінуць на вытворчасці ў Дубровенскім раёне, але заўсёды гэтыя выпадкі не атрымліваюць розгаласу і ніхто не нясе адказнасці. У прыватнасці яны распавялі пра мінулагодні выпадак у выніку якога буз рукі застаўся 40-гадовы камбайнёр, які працаваў на мясцовым райаграсэрсісе.