Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа аб дарожна-транспартным здарэнні, у якім пацярпела школьніца. Устаноўлена, што 29 траўня жыхар Шклова, кіруючы аўтамабілем маркі Opel Vectrа, рухаўся па вуліцы Юрыя Бабкова ў Оршы з боку праспекта Тэкстыльшчыкаў ў напрамку вуліцы 60 год БССР. Каля 22.00 паблізу дома №4 здзейсніў наезд на школьніцу, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння 14-гадовая дзяўчына з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя і шпіталізавана ў аддзяленне рэанімацыі.
У дачыненні да 27-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Да падазраванага прыменена мера працэсуальнага прымусу - абавязацельства аб яўцы, паведамляе сайт СК. У момант аварыі мужчына быў цвярозы.
На месца здарэння выбывала следчая група Аршанскага МОСК, якая зафіксавала абстаноўку ў момант ДТЗ. Следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу для ўстанаўлення ступені цяжкасці і лакалізацыі цялесных пашкоджанняў, атрыманых пешаходам, і аўтатэхнічнай экспертызы для ўстанаўлення месца сутыкнення і тэхнічнага стану транспартнага сродку.
З мэтай ўстанаўлення абставінаў аварыі, а таксама сведак і відавочцаў ДТЗ, следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія маюць звесткі, што цікавяць следства, паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +37533 3998044 (кругласутачна).
Збітая дзяўчынка дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі.