31-га траўня ў 14:31 у Оршы па вуліцы Пралетарскай загарэлася смецце на тэрыторыі ГСК № 20/12. У выніку ў гаражы, што належыць 46-гадоваму мужчыну, пашкоджана маёмасць, завэнджаны сцены, а «Запарожац», які стаіць у гаражы, цяпер мае пашкоджанні салона і кузава. Прычына пажару ўсталёўваецца.
У Талачыне пажар узнік у жылым доме па вуліцы Вакзальнай, 84. Пажар знішчыў дах у доме, які належыць 70-гадовай жанчыне, пашкодзіў маёмасць, сцены і столь. І ў гэтым выпадку пажарныя высвятляюць, што прывяло да пажару.