Трагічная навіна прыйшла ад пошукава-ратавальнага атраду «Ангел». 24-гадовы аршанец Дзмітрый Алейнікаў, які пражываў на вуліцы Сямёнава, 19, адправіўся 20-га траўня ў начны клуб «Клубніка». Пасля 1-й гадзіны ночы ён пакінуў клуб, і з тае пары пра ягоны лёс нічога не было вядома. Цяпер Дзмітрый знойдзены, але нежывы. Яго цела знойдзена ў Дняпры. Якім чынам гэта адбылося, зараз высвятляецца.
Арганізатары пошукаў і рэдакцыя orsha.eu выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага...