Афіцыйны прадстаўнік Расельгаснагляду паведаміла, што ў шэрагу вырабаў беларускіх малочных камбінатаў былі выяўлены перавышэнні нітратаў. У прыватнасці, нітрату калія і нітрату натрыя. Паводле рэгламентаў Мытнага саюза знаходжанне гэтых рэчываў у малацэ не дапускаецца. Сярод сямі прадпрыемстваў у прадукцыі якіх былі выяўлены нітраты называецца і "Аршанскі малочны камбінат".
Што ж гэта за нітраты? Нітрат калія — гэта селітра, якая ў прадуктах адзначаецца як Е252. Ён шкодны для арганізму чалавека, хаця і выкарыстоўваецца ў малых колькасцях як кансервант і памочнік для антыбактэрыяльнага дзеяння нітрыта калія. У іншых галінах гаспадаркі ён выкарыстоўваецца як угнаенне, для вырабу піратэхнікі, у прыватнасці для вытворчасці ракетнага паліва і пораха. У металургіі выкарыстоўваецца ў якасці моцнага акісліцеля металаў. А ў вырабе шкла выкарыстоўваецца для асвятлення.
Нітрат натрыя таксама выкарыстоўваецца як угнаенне, вырабу ракетнага паліва і надання піратэхнічным сумясям жоўтага колеру.
Расія нярэдка ўводзіць забароны на продаж беларускага малака. Нярэдка гэта ўспрымаецца як "малочныя войны" з мэтай ціску на ўрад краіны, бо Расія найбуйнейшы пакупнік гэтай прадукцыі з Беларусі і можа дыктаваць у дадзеным выпадку ўмовы.