Звязана гэта будзе з выпускнымі вечарамі, якія будуць праводзіцца ў суботу. Аддзел харчавання і гандлёвых паслуг Аршанскага раёна паведаміў, што набыць алкаголь можна будзе толькі ва ўстановах грамадскага харчавання, у розліў. Забарона на продаж у крамах уводзіцца з 00:00 9-га чэрвеня і працягнецца да 8:00 10-га чэрвеня.
Таксама паведамляецца, што такія меры складаюць прафілактыку п`янства і алкагалізму, спрыяюць прапагандзе здаровага ладу жыцця. Забарона на рознічны продаж алкагольнай прадукцыі — ўжо традыцыйная мера ўладаў.