Свята рухомых гульняў праводзіцца актывістамі ўжо не першы год, але звычайна яно выглядае больш сціплым. На гэты раз, у дзень абароны дзяцей дарослыя і дзеці арганізавалі проста ў дварах мікрараёна сабе вялікае свята.
Акрамя таго, што кожны мог паўдзельнічаць у віктарынах, конкурсах ды гульнях, або паказаць сваю творчасць сыграўшы на музычных інструмантах ці прачытаўшы вершы, былі тут і запрошаныя арытсты: вулічны тэатар, йогі ды інш. А напрыканцы суседзі запусцілі ў паветра салют з мыльных бурбалак. Праўда, людзей было так шмат, што ўсім тых баначак з бурбалкамі не хапіла.