Кот Марцін - бяздомны. У адной з "кітайскіх сценак" на Раніцы ён з'явіўся ў 2013 годзе кацянём і так спадабаўся мясцовым жыхарам, што адразу пачаў жыць на некалькі гаспадароў адначасова. У шэрагу кватэраў аднаго пад'езда яго гатовыя падкормліваць.
Калі болшасць катоў баяцца ліфтоў - замкнёная прастора, якая не вядома куды заязжае. То Марцін наадварот аддае перавагу катацца, а не хадзіць першкам паміж паверхамі. Марцін спакойна чакае ў пад'ездзе пакуль людзі выклічуць для яго ліфт, калі той набліжаецца, кот пачынае прынюхвацца каб пазнаць хто ў тым ліфце едзе. А па прыездзе на паверх па паху вызначае на якім ён паверсе і ў якую кватэру можна зайсці каб падсілкавацца.