Пасля прыбыцця да месца выкліку першага падраздзялення назіралася моцнае задымленне і гарэнне у трохпакаёвай кватэры, размешчанай на пятым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Гаспадыня кватэры пенсіянерка, 1940 г.н. пражывае з сынам, 1967 г.н., непрацуючым. Асабовым складам МНС у складзе звяна (начальнікам варты часці № 3 Новікавым Віктарам , камандзірам аддзялення часткі № 3 Завадзкім Анатолем, камандзірам аддзялення часткі № 3 Швядко Паўлам, пажарным часці № 3 Мурашка Уладзіславам ) вынесеныя з задымленай зоны гаспадыня кватэры і яе сын, якія знаходзіліся у пакоі на канапе і на падлозе адпаведна. Сын гаспадыні не пацярпеў. Сама ж гаспадыня кватэры атрымала апёкі цела і была перададзена брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая даставілі пацярпелую ў бальніцу з дыягназам тэрмічныя апёкі твару, верхніх канечнасцяў, правага сцягна 1-2 ступені (10% цела).
У выніку пажару ў пакоі знішчана канапа, пасцельныя прыналежнасці, пашкоджана мэбля, закураны сцены.
Як мяркуе прэс-служба МНС, прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні сына гаспадыні.