Неадназначную заяву прыняў Савет Магілёўскай абласной арганізацыі АГП. Лібералы заклікаюць грамадства байкатаваць фестываль "Александрыя сустракае гасцей". У сваёй заяве аддзяленне партыі называе гэтае свята "кощунственным", аргументуючы гэта тым, што Александрыю пераўтвараюць у гэтакі "Віфлеем" дзе нарадзіўся месія, як яшчэ адзін полубог, а да Купалля пераўтвараецца ў "неприемлимую форму проведения этого праздника".
Нагадаем, што фестываль "Александрыя сустракае гасцей" сапраўды праходзіць на малой радзіме прэзідэнта і сам ён кожны раз прыязжае на гэтае свята. Традыцыйна фестываль праходзіць у бліжэйшыя выходныя да дня Яна Хрысціцеля (хрысціянізаваная версія Купалля). У гэтым годзе ён пройдзе 7-8 ліпеня