Курыльшчыкі маглі звярнуць увагу, што шапікі цыгарэтаў у Оршы на некаторы час спынялі сваю працу. Гэтыя шапікі - гэта фірмовая гандлёвая сетка гарадзенскай тытунёвай фабрыкі, якое зарэгістравана як асобнае унітарнае прадпрыемства. Не так даўно гэтыя шапікі з'явіліся і ў нашым горадзе і раптам спынілі сваю працу. Ды не толькі спынілі працу - з іх, нават, былі знятыя назвы "Тытунь".
Цяпер шапікі аднаўляюць сваю працу, хаця адчыніліся яшчэ не ўсе. Гандлююць яны пакуль без назвы - шыльды "Тытунь" назад не вярнуліся - асартымент застаўся тым жа самым: цыгарэты, некаторыя спадарожныя прылады, кшталту, запалак і запальнічак ды некаторыя прылады для галення. Па нашай інфармацыі, закрыццё шапікаў было звязана са зменай уладальніка гандлёвай сеткі, але афіцыйна ніхто гэтае закрыццё не тлумачыў.