Нагадаем, што нядаўна Оршу наведаў адзін з найбольш папулярных блогераў Украіны Сяргей Трэйсер. На ю-туб канале Трэйсера 1.700.000 падпісчыкаў. Сяргей здымае даволі экстрэмальныя відэа: поўзае па высотках і мастах, бункерах і г.д. У Оршу ён прыехаў таксама, каб палазіць па бункерах. А ўлічваючы, што прымаючым бокам у Оршы быў блогер Павел, які вядзе канала "Дарога да фільма", то і паехалі яны пад Балбасава на бункеры ядзернай зброі пра якія Павел таксама рабіў асобныя ролікі.
Прапануем вашай увазе відэа, якое Сяргей Трэйсер выклаў на свой канал пра прыгоды на Аршаншчыне. Дарэчы, гэтае відэа праглядзела ўжо больш за 471.000 чалавек, 25.000 з іх паставалі ролікі лайкі.