Крадзёж адбыўся 18 красавіка. Пра гэта ў міліцыю паведаміла адміністратар прыватнага прадпрыемства дзе і адбыўся крадзёж. Па яе словах невядомы злачынца з незачыненага рабочага стала ў службовым кабінеце скраў 1000 даляраў ЗША.
Праўда, злачынца не ўлічыў, што на прадпрыемстве ёсць сістэма відэаназірання. Дзякуючы камерам злачынцу знайшлі хутка - ім аказаўся непрацуючы жыхар Віцебску 1989 года нараджэння.