Сутнасць справы апісаў нядаўна партал tut.by. Аказваецца, Павал Саскевіч яшчэ ў 2011 годзе калі быў прарэктарам Акадэміі ўладкаваў свайго зяця лабарантам. Пры гэтым, па афіцыйнай версіі, ён папярэдзіў работнікаў навукова-даследчай часткі (куды і ўладкаваў родзічы), што зяць хадзіць на работу не будзе, а толькі фармальна стане лічыцца работнікам. Ягоную работу выконвалі ж іншыя супрацоўнікі - яны ж атрымлівалі і заробак. Патрэбна гэта было толькі для таго, каб мужчына, які быў індывідуальным прадпрымальнікам не плаціў у Фонд сацыяльнай абароны - паведамляе сайт са спасылкай на словы памошніка пракурора Магілёўскай вобласці Алену Шумейка. Такім чынам псеўда-лабарант адпрацаваў тры гады. Але ў 2014 годзе зяць развёўся з дачкой рэктара і паміж імі пачаўся канфлікт. Пасля чарговай спрэчкі былы ўжо зяць захацеў адпомсціць былой радні і здаў схему свайго працаўладкавання сілавым структурам.
Сам Павел Саскевіч адмаўляе сваю віну і спрабуе даказаць, што не ведаў пра "прагулы" зяця - думаў, што той ходзіць на работу. Але суд палічыў па іншаму. У выніку, рэктар асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавора на два гады і штрафу ў 7.350 рублёў. Яшчэ адна санкцыя супраць чыноўніка - забарона займаць кіруючыя пасады на 5 год. Але пакуль Саскевіч мае права абскардзіць прысуд і ён не ўступіў у поўную мой. Да тае пары ён фармальна застаецца на сваёй пасадзе, хаця і не выконвае функцыі рэктара. Таксама tut.by нагадвае, што з 2015 года гэта ўжо чацьвертая раскрытая карупцыйная справа ў сельскагаспадарчай акадэміі.