На гэты раз - перадае зводка МНС - аўтамабіль загарэўся ў Багушэўску. 18 чэрвеня каля 13-55 у мястэчку па вуліцы Яноўскай загарэўся гараж у якім знаходзіўся і аўтамабіль (марка не ўдакладняецца). Гараж пашкоджаны, а аўтамабіль знішчаны - так ацанілі яго стан супрацоўнікі ратавальнай службы. Прычына пажару пакуль не высветлена.
Пажары аўтамабіляў гэтым летам сталі частай з'явай у нашым рэгіёне. Амаль кожны дзень адбываецца, прынамсі, па адным пажары, нават, паводле публічных зводак службы 101. Пры тым, што ў гэтыя зводкі патрапляюць не ўсе здарэнні.