Трагедыя адбылася рана ранкам 20 чэрвеня. У службу мясцовага МНС званок паступіў а 5-50. На трасе М1 не далёка ад вёскі Лабаны сутыкнуліся легкавы "Пежо партнёр" і груўавік "Даф". Кіроўца фуры змог самастойна выйсці з машыны, бо не пацярпеў, а для тых хто быў у легкавіку спатрэбілася МНС. Першай ратавальнікі змаглі дэблакаваць пенсіянерку 1950 года нараджэння, якая была пасажыркай у "Пежо". А ўжо пазней пажарныя дасталі не жывое цела кіроўцы. Жанчына шпіталізавана са шматлікімі траўмамі. Для сайту tut.by папярэднюю версію здарэння распавяла прадстаўнік Следчага камітэту Святлана Сахарава. Паводле яе, 41-гадовы кіроўца легкавушкі выехаў на паласу сустрэчнага руху - ён быў сынам пацярпелай пенсіянеркі.
Фота: сайта МНС.