00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Бронепробег ў гонар імперыі

24.06.2018 19:41

3115 праглядаў, 29 каментароў

Хто ж гэтыя людзі, якія праслаўлялі тэрарыстычныя ДНР і ЛНР у Оршы?

Пад добрай падставай памяці воінаў, якія загінулі ў часы ІІ Сусветнай вайны, арганізацыі з суседняй Расеі кожны год прыязджаюць у Беларусь і іншыя краіны фактычна, каб праславіць палітыку Уладзіміра Пуціна па захопе чужых земляў. Пра гэта сведчаць і налепкі ў гонар так званай «Новороссіі» - псеўдарэспублікі, створанай тэрарыстамі на частцы акупаванай тэрыторыі Украіны. Беларусь на афіцыйным узроўні ні акупацыю ўкраінскага Крыму, ні акупацыю часткі Данецкай і Луганскай абласцей не прызнала, аднак у гэты ж час з маўклівай згоды і нават пры пэўнай падтрымцы ўладаў па нашай краіне працягваюць ездзіць сумнеўныя прабегі. У Оршы ролю масоўкі пры прыездзе рускіх шавіністаў выканалі клуб «Русічы» і БРСМ.

Выданне «Салідарнасць» вывучыла некаторыя справы ўдзельнікаў прабегу і падзялілася інфармацыяй на сваіх старонках. Як той казаў, каментары залішнія. Стаўленне гэтых персанажаў да іншых краін і народаў відавочнае.

Бронепробег «Дарога Мужнасці» праводзіць расейская міжрэгіянальная грамадзкая арганізацыя «Ваенна-тэхнічнае таварыства», зарэгістраваная ў 2016-м.

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, мерапрыемства праходзіць пры непасрэднай падтрымцы расейскага Фонду Прэзідэнцкіх Грантаў.

Асноўнай сваёй задачай СГА называе «захаванне ваенна-тэхнічнай спадчыны армій СССР і Расеі», а таксама «рэалізацыю ваенна-тэхнічных мерапрыемстваў для моладзі з патрыятычнай скіраванасцю».

Бронепробег праходзіць у другі раз, арганізатары разглядаюць яго ў якасці штогадовага мерапрыемства.

Удзельнікамі прабегу ў гэтым годзе сталі прадстаўнікі Расеі, Беларусі, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Казахстана. Па плане яны павінны пераадолець больш за 2300 км шляху. У мінулым годзе «Ваенна-тэхнічнае таварыства» арганізавала перасячэнне Керчанскага праліва на бронеаўтамабілі БРДМ-2. Акцыя ўвайшла ў Кнігу Рэкордаў Расеі як «пераадоленне найбольшай адлегласці марскога шляху на дзвюх бронемашынах БРДМ-2».

Хто едзе на джыпе з сімволікай ДНР

У калоне ўдзельнікаў бронепробега быў заўважаны джып з незарэгістраванай сімволікай «ДНР», «ЛНР» і надпісамі «Новороссия, мы с вами», а таксама сцягам Саратаўскай вобласці. Аб прыналежнасці да гэтай вобласці сведчаць нумарныя знакі. На Саратаўскім сайце «Грамадская думка» паведамляецца, што ад Саратаўскай вобласці ў бронепрабегу ўдзельнічаюць баявая разведвальная дазорная машына БРДМ - 2 і аўтамабіль «Ваўкадаў». Кіраўнік каманды - член Савета Саратаўскага абласнога аддзялення Усерасейскай грамадскай ветэранскай арганізацыі «Баявое братэрства», дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «Салітон» Сяргей Жарнавой.

Згодна з інфармацыяй на сайце прадпрыемства, адным з заказчыкаў «Салітона» з'яўляецца МУС Расеі. Прадпрыемства выпускае спецтэхніку, у тым ліку аўтамабілі падвышанай праходнасці серый «Леший», «Ратибор» і «Волкодав».

У Менску ўдзельнікаў прабегу сустракаў Аляксандр Мятла, адзін з заснавальнікаў і кіраўнік «Лініі Сталіна». На старонцы СГА ў сацсетках яго называюць «нашым сябрам і партнёрам у Беларусі».

У менскай праграме удзельнікаў прабегу было наведванне Музея Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выступленне кіраўніка «Ваенна-тэхнічнага таварыства» Аляксея Мігаліна на сцэне ў фан-зоне «Спадарожнік Беларусь» перад пачаткам матчу Расея-Егіпет.

Навіну пра гэта Вконтакте суправадзілі гуллівым каментаром: «Як рускія заўзятары прыязджаюць глядзець футбол? Вядома, на браневіку!»

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бронепробег ў гонар імперыі

Хто ж гэтыя людзі, якія праслаўлялі тэрарыстычныя ДНР і ЛНР у Оршы?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение