06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Тэрмін за скраданне «БМВ»

25.06.2018 13:16

2747 праглядаў, 2 каментара

Згоншчык машыны з аўтамыйні атрымаў 5,5 гадоў калоніі.

Пра гэту гісторыю наш сайт пісаў у ліпені 2017. І вось, прайшоў амаль год, і вынесены прысуд па гэтым крымінальным выпадку. Тады кіроўца Віктар, які пастаянна абслугоўваўся на гэтай магілёўскай аўтамыйні і таму давяраў яго персаналу, чарговы раз пакінуў машыну на месцы. Але неўзабаве яго жонцы, на якую аформлены аўтамабіль, патэлефанавалі і паведамілі пра тое, што аўтамабіль скралі. Аказалася, ён прывабіў 20-гадовага стажора, які і працаваў на аўтамыйні ўсяго трэці дзень. Аўто знайсці за дзень не ўдалося.

А малады злачынца тым часам ужо высыпаўся ў салоне аўтамабіля ў адной з вёсак пад Оршай. На наступны дзень ён пачаў «ліхачыць» па наваколлі і ўрэшце заехаў на машыне ў кювет і памяў яе. Прадаць пашкоджаную «БМВ» за невялікую суму амаль удалося, аднак патэнцыйных пакупнікоў збянтэжыла жаночае імя ў дакументах — узгадаем, аўтамабіль быў зарэгістраваны на жонку Віктара, які прыехаў на аўтамабілі на аўтамыйню. У выніку машыну ў хлопца не купілі, а ён ужо ведаў, што яго шукаюць. Адправіўся аўтаспынам у пабег на тэрыторыю Расеі. Па яго слядах выправіўся... гаспадар машыны, які знайшоў хлопца ўжо там і прывёз у Беларусь, каб перадаць міліцыі.

Цяпер 20-гадоваму згоншчыку давядзецца выплочваць кампенсацыю за разбіты аўтамабіль, а ў калоніі ён правядзе 5,5 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тэрмін за скраданне «БМВ»

Згоншчык машыны з аўтамыйні атрымаў 5,5 гадоў калоніі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение