Следчымі Аршанскага міжраённага аддзела Следчага камітэта ўсталёўваюцца абставіны забойства мужчыны ў садова-агароднiцкiм таварыстве. Раніцай 15 чэрвеня ў дачным доме, размешчаным у Аршанскім раёне, знойдзена цела 43-гадовага мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па дадзеных следства, 14 чэрвеня двое жыхароў Оршы і жыхарка раёна прыехалі ў дачны дом з ведама гаспадыні, якая засталася ў горадзе. У ноч на 15 чэрвеня пасля распіцця спіртных напояў паміж мужчынамі ўзнікла сварка, падчас якой 43-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства). Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікамі органаў унутраных спраў затрыманыя 47-гадовая жанчына і 71-гадовы мужчына, які схаваўся з месца забойства. Пасля першапачатковых следчых дзеянняў з падазраванымі, у тым ліку следчага эксперыменту, следчымі прынята рашэнне аб прымяненні ў дачыненні да жанчыны меры працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы, піша сайт Следчага камітэта. У дачыненні да пенсіянера прыменена мера стрымання — заключэнне пад варту.
Падчас агляду месца здарэння следчыя сумесна з экспертамі канфіскавалі рэчавыя доказы, па якіх спецыялістам УГКСЭ па Віцебскай вобласці даручана вытворчасць неабходных экспертыз па крымінальнай справе. Прызначана судова-медыцынская экспертыза з мэтай ўстанаўлення прычыны смерці пацярпелага і атрыманых ім цялесных пашкоджанняў.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.