Зводка абласнога МНС паведамляе пра пажар у вёсцы Кругляны Сененскага раёна. Паведамленне ў службу ратавальнікаў паступіла а 5-45 25 чэрвеня. Гарэў прыватны дом, які належаў мужчыне 1951 года нараджэння. Паўгадзіны спатрэбілася пажарным, каб справіцца з вагнём. У адным з пакояў дома пасля яго тушэння было знойдзена цела гаспадара.
На ўсю вобласць гэта адзінае здарэнне пра якое паведаміла зводка МНС 26 чэрвеня.