Першы пажар пра які паведамляе сёняшняя зводка МНС адбыўся ў вёсцы Навароцце Лёзненскага раёну. Дакладней, у мясцовым садовым таварыстве "Чаромушкі". Тут загарэўся прыватны дом, які атрымаў значныя пашкоджанні. Пад час пажару вагонь змог перакінуцца яшчэ і на суседні сарай, які быў знішчаны цалкам.
Другі пажар адбыўся ў вёсцы Ляхаўка Дубровенскага раёну. Тут загарэлася вясковая школа, якая, праўда, ужо даўно не эксплуатуецца.
У абодвух выпадках прычыны пажараў яшчэ высвятляюцца.