На гэты раз небяспечная знаходка выявілася каля вёсцы Росскі Сялец Аршанскага раёна. Тут, як паведамляе сайт УУС, раніцай 26 чэрвеня ў лесе былі знойдзены 32 артылерыйскіх снарада 76 калібра, 3 мінамётныя міны калібра 50 міліметраў і 30 артылерыйскіх узрывальнікаў. Уся зброя была абязшкоджана.
Хаця ў зямлі Аршанскага і суседніх раёнаў знаходзіцца яшчэ шмат зброі часоў апошняй вайны, у гэтым годзе яна выяўлялася не так часта як раней. А ў Аршанскім раёне гэта і ўвогуле першая знаходку ў 2018.