00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Палітычная рэлігія ці рэлігійная палітыка

29.06.2018 15:13

3654 прагляду, 9 каментароў

У рэгіёне зноў з'явілася адвентысцкая газета з палітычнымі прарасійскімі тэкстамі

Газета "Сокрытое Сокровище" выдаецца расейскай царквою Адвентыстаў сёмага дня. Яна мае на мэце пропаведзь Бібліі і хрысціянства ўвогуле, канешне, з тлумачэннем вучэння Адвентыстаў. Але ў 2015 годзе ў Беларусі газета стала скандальна знакамітай пасля публікацыяў палітызаваных артыкулаў на сваім сайце, у тым ліку, у падтрымку Луганскай народнай рэспублікі. З таго часу беларуская царква Адвентыстаў адмовілася закупаць палітызаваную царкоўную газету. Але не надоўга.

У 2018 годзе газета зноў пачала з'яўляцца ў Беларусі пра што нам паведамілі самі вернікі-адвентысты. Прычым сутнасць газеты не змянілася. У чэрвеньскім выпуску "Скрытого Сокровища" апублікаваны артыкул "Расія і ЗША: прычыны супрацьстаяння". Артыкул за аўтарствам Наталлі Варонінай напісаны ў лепшых традыцыях канспіралогіі, кшталту дакументальных фільмаў канала РЭН-ТВ. Спачатку аўтарка выказвае меркаванне, што каталіцкая царква - гэта царква д'яблы. А потым абвінавачвае ЗША, што тыя дапамагаюць каталіцызму. А дэмакратыю і талерантнасць прапаведніца адвентыстаў называе рогамі д'ябла. І, канешне, у канцы артыкула пахвала Расеі. Праўда, моцна нахваліць сваю дзяржаву не атрымалася - у артыкуле толькі адна фраза пра Расею: Расея адмаўляецца дзейнічаць па амераканскім сцэнары.

Насамрэч, такое дзіўна чытаць у газеце Адвентыстаў, бо царква гэтая змагла ўзнікнуць у ЗША менавіта дзякуючы дэмакратыі і рэлігійнай талерантнасці. Затое ў Расіі ад моманту з'яўлення (1880 год) да амаль 1990 адвентысты падвяргаліся ганенням: забаронам, ссылкам, растрэлам, судам, кантроль КДБ, вярбоўка вернікаў, правакацыя расколаў і г.д.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Палітычная рэлігія ці рэлігійная палітыка

У рэгіёне зноў з'явілася адвентысцкая газета з палітычнымі прарасійскімі тэкстамі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение