Фотаздымак апублікаваў на сваіх старонках у сацыяльных сетках тэлеканал «Белсат». Аўтар фота Сяргей Антусевіч. Гэта фраза першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пра лён. Фразу ўвасобілі ў літары і павесілі на ільнокамбінаце. «Будущее белорусского льна в нашей слаженности и взаимопонимании».
Дзяржава ўжо не першае дзесяцігоддзе займаецца мадэрнізацыя Аршанскага ільнокамбіната. Аднак на гэтым шляху з розных прычынаў сустракаецца шмат перашкод. Напрыклад, у траўні нават самі работнікі ільнокамбіната не разумелі, як і колькі дзён працуе іх прадпрыемства.