Пасля запуску новай гарадской бальніцы, іншыя бальніцы былі часткова, або цалкам зачыненыя. У прыватнасці, цалкам перастала работаць бальніца на Заходняй на завулку Дальнім. Некаторы час усе тры корпуса бальніцы пуставалі, толькі ў прыёмным пакоі бальніцы быў абсталяваны пакой для ахоўніка.
Некаторы час таму частку аднаго з корпусаў заняла мясцовая бібліятэка. Праблема ў тым, што бібліятэка раней знаходзілася ў арэндуемым будынку былой крамы ОРС. Пасля капітальнага рамонту дома ў якім знаходзілася крама, а потым і бібліятэка, на першым паверсе дома было абрэзана ацяпленне. Некалькі год бібліятэка працавала ў неацяпляемым памяшканні, бібліятэкары зімой абслугоўвалі кліентаў у футрах і паліто. Неабыякавыя людзі неаднаразова прасілі выправіць сітуацыю - зрабіць ацяпленне, або перавесці установ укультуры ў іншае памяшканне. Нарэшце, такая магчымасць з'явілася ў сувязі з закрыццём бальніцы. Бібліятэка размесцілася ў памяшканні былых бальнічных лабараторыяў.