Пра тое, што Аршанская інспекцыя па падатках і зборах абвесціла тэндар на набыццё і ўсталёўку 11 кандыцыянераў агульным коштам у 20.000 рублёў, першымі напісаў сайт народных навінаў Віцебска. Агулам інспекцыя за кошт бюджэту плануе набыць 11 ваконных і насценных спліт-сістэмаў рознай моцнасці і функцыянала, а таксама дрэнажныя насосы для 7 кандыцыянераў.
Праўда, з набыццём нашыя падаткавікі зацягнулі - па ўмовах тэндэра ўсталяваць гэтае ўсё абсталяванне павінны ўсяго толькі пад канец лета - да 20 жніўня.