15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

03:00

-5

2 м/с

1002 гПа

Орша, Грамадства

Падман у цэнтры горада

25.04.2014 09:21

3244 прагляду, 12 каментароў

Купіць хлеба пасля 22:00 у цэнтры Оршы немагчыма.

У цэнтры Оршы няма дзе набыць прадукты пасля 22 гадзін. У свой час адказныя за рэжым працы крамаў настойвалі на тым, каб не засталося кругласуткавых кропак. Гэта рабілася дзеля таго, каб пазбегнуць начных загулаў п'яных людзей, скандалаў і крымінальных дзеянняў. Простай забаронай на продаж алкагольных вырабаў на ноч не абмежаваліся, вырашылі "прыкрыць" кругласуткавыя крамы. Прычым зрабілі гэта так "надзейна", што цяпер пасля 22:00 у цэнтры Оршы нельга купіць нават булкі хлеба - крамы зачынены.

"Рублёўскі" (былая "Ніка"), які знаходзіцца насупраць Гарадского цэнтра культуры, зачыняе дзверы а 22:00.

"Коопмаркет" (насупраць педагагічнага каледжа) спыняе працу а 21-й гадзіне.

"Мерком" № 4 (былы "Купец") зачыняе дзверы а 22-00

Крама "Жар-птушка", што знаходзіцца побач з райаддзелам міліцыі, увогуле зачыняецца а 20-й, калі некаторыя аршанцы толькі сканчваюць працаваць!

Калі прайсці па вуліцы Леніна далей, то з'яўляецца надзея: крама "Пасад" (раней крама №6) сустракае аптымістычнай шыльдай "24 гадзіны". Але якое там! Кругласуткавай працы і блізка няма, адчыняецца яна а 8-й, а спыняе дзейнасць а 22-й. Тым не менш шыльда "24 гадзіны" не прыбіраецца ўжо доўгі час. Хаця раней "Пасад" абыходзіўся без яе, што адлюстравана на фота да дадзенага матэрыялу. Тады хоць не ўводзілі ў зман пакупнікоў.

Адсюль маем, што ў цэнтры Оршы няма магчымасці набыць прадукты познім вечарам. Няўжо складана зрабіць хоць адну краму з рэжымам хаця б да 23:00?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падман у цэнтры горада

Купіць хлеба пасля 22:00 у цэнтры Оршы немагчыма.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение