12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-2

3 м/с

1006 гПа

18:00

-5

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Беларусь, Грамадства

Скарга ці паклёп

25.04.2014 15:34

5332 прагляду, 1 каментар

Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам - паведамляе ПЦ "Вясна"

Уласніка дома № 66 па вул. Леніна Кастрычніцкі райсуд прызнаў вінаватым у паклёпе на дырэктара ТДА «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука. Гэта прадпрыемства распачало будаўніцтва і хоча знесці некалькі дамоў у гістарычнай частцы Віцебску. Незадаволеныя жыхары напісалі скаргу…

Паўлу Тулубенскаму, аднаму з аўтраў калектыўнай скаргі, вынесены штраф памерам 3 мільёны рублёў. Скарга была накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта, адтуль яе пераслалі ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, "каб са скаргай і скаржнікамі разабраліся мясцовыя чыноўнікі. А пасля… па заяве С. Літвінчука старшы інспектар ААПП Кастрычніцкага РАУС Віцебску маёр міліцыі Аляксей Паўлаў склаў адміністрацыйны пратакол у дачыненьні да аднаго са скаржнікаў – Паўла Тулубенскага – паводле арт. 9.2 (паклёп) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь", піша сайт vitebskspring.org .

У лісце жыхары Віцебску скардзіліся на дзеянні віцебскіх уладаў і кіраўніцтва ТДА «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”». Гэта камерцыйная структура распачала будаўніцтва ў гістарычным квартале -- на ўчастку вул. Леніна, вул. Чэхава, вул. Грыбаедава, вул. Суворава. Віцябляне напісалі, што кіраўнік "Меры". С. Літвінчук робіць замах на зямельныя ўчасткі і патрабуе ад жыхароў дамоў, якія апынуліся на тэрыторыі і паміж двума ягонымі будоўлямі, перасяліцца ў іншае жытло, якое не кампенсуе страчаных прыватных выгодаў, лічаць гаспадары.

Павал Тулубенскі патлумачыў у судзе, што, магчыма, у лісце ў Адміністрацыю ён выказаўся залішне эмацыйна і "падабраў не тыя словы", але ён упэўнены, што дзеянні кіраўніцтва ТДА «НВП Мера» сапраўды "ўспрымаліся як адкрыты замах на іх нерухомую маёмасць".

Сяргей Літвінчук заявіў суду, што ён дзейнічаў згодна з законам і ў адпаведнасці з рашэннямі Віцебскага гарвыканкаму. А цяпер лічыць сябе пацярпелым, бо будаўніцтва комплексу прыпынена, і ў дачыненьні да ТДА «НВП Мера» вядуцца праверкі і разгляды з боку дзяржаўных органаў.

Старшыня суда Кастрычніцкага раёна Яўген Буруноў аштрафаваў Паўла Тулубенскага на 20 базавых велічынь. Менавіта прозвішча Тулубенскага пазначалася на канверце, у якім была адпраўлена калектыўная скарга. Ці будуць пакараны штрафамі астатнія шаснаццаць падпісантаў скаргі да кіраўніка дзяржавы, пакуль невядома.

Дарэчы, з дзейнасцю ТДА «НВП Мера» жыхарам Віцебска таксама не ўсё зразумела. Напрыклад, застаецца таямніцай афіцыйная інфармацыя пра фірму, якая не мае нават уласнага сайта, але прэзентуе сябе як салідны вытворца складаных электронных прыбораў для аўтамабільнай тэхнікі і харчовай прамымловасці. Між тым, у 2005 годзе гэта было зусім невялікае малапрыбытковае прадпрыемства, на якім працавалі ўсяго 12 чалавек, а за гады крызісу, атрымліваецца, яно "разгарнулася" і дасягла вялікага эканамічнага поспеху.

Прычым у такіх маштабах, што прыборабудаўнікі раптам заняліся будаўніцтвам, ды яшчэ з шырокім размахам – адразу дзве новабудоўлі, ды яшчэ ў гістарычнай частцы горада, зважае мясцовы інтэрнэт- рэсурс dyjalog.info .

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скарга ці паклёп

Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение