Аўтар фільма рэжысёр Аляксей Туровіч. З пачатку 1990-х гадоў ён як актор здымаўся ў шматлікіх фільмах, а ў 2000-х пачаў сам здымаць мастацкае кіно і прадусаваць некаторыя карціны. Для беларускага кіно - а ў нашай краіне здымаецца мала мастацкіх фільмаў, тым больш, на беларускай мове і па беларускай класіцы - фільм стаў заўважнай падзеяй.
Пасля шэрагу прэзентацыяў па краіне, "Жоўты пясочак" цяпер даступны на ю-тубе, але ў Оршы адбудзецца прэзентацыя з удзелам самога рэжысёра.
Прэзентацыя адбудзецца 26 ліпеня а 18-00 у канферэнц-залі гатэлю "Орша" на другім паверсе. Уваход вольны, запрашаюцца ўсе ахвотныя.