Раней мы ўжо пісалі, што каля школы мастацтваў №1 у цэнтры на дарозе вуліцы Леніна з'явілася дарожная разметка ў выглядзе нотаў. Нотная разметка павінна не толькі папярэджваць пра тое, што тут ходзяць дзеці, але і пра тое чаму тут ходзяць дзеці - займацца музыкай.
Але ёсць цяпер у Оршы і яшчэ адзін участак дарогі з арыгінальнай разметкай. Каля Лядовай арэны перад пешаходным пераходзе разметка была нанесена ў выглядзе хакейных клюшак.