Папярэднія перамовы з уладальніцай дома ўжо прайшлі. Калі менавіта Аршанскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Звяз" выкупіць дом, у якім некаторы час жыў знакаміты пісьменнік, то сам дом захаваецца ды стане публічнай прасторай для правядзення грамадскіх і культурніцкіх мерапрыемстваў.
Праўда, пакуль пытанне з фінансамі - як не камерцыйная арганізацыя "Звяз" не мае сродкаў, каб адразу выплаціць усю суму і таму, літаральна на днях, плануе запусціць дабрачынны збор сродкаў праз краўнд-фаўндынгавую платформу "Талака". У выпадку калі сродкі не будуць сабраныя да верасня (у гэты час уладальніца дому хоча аформіць ўсе дакуманты), то сябры арганізацыі гатовыя ўзяць над домам шэфства - даглядаць яго да таго часу пакуль не змогуць выкупіць цалкам.