За здзейсненае Сняжанна Ісмагілава атрымала ад РАУС грамату і грашовую прэмію.
Здарэнне адбылося 18 красавіка бліжэй да вечару. Сняжанна рыбачыла, калі пачула крыкі прадаўшчыцы крамы "Вонаві". Прадаўшчыца бегла за мужчынам і крычала-прасіла пра дапамогу.
За некалькі хвілін да таго ў гэтую краму ўварваўся той самы мужчына за якім бегла прадаўшчыца. Ён быў у нацягнутай на твар чорнай шапцы з прарэзанымі вачніцамі і з нажом.
Пагражаючы нажом, мужчына адабраў у работніцы крамы амаль 4 мільёны рублёў і паспрабаваў схавацца.
Схавацца у яго атрымалася б, калі б рыбачка не кінула лавіць рыбу і з'рэагаваўшы на крык прадаўшчыцы не пабегла б лавіць злачынцу. У выніку рыбачка змагла затрымаць рабаўніка і пратрымаць яго да прыезду супрацоўнікаў міліцыі.