03:00

-3

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-2

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Культура

"Дом не мае вялікай каштоўнасці"

01.08.2018 20:04

5788 праглядаў, 109 каментароў

Загадчыца музею Караткевіча Ліна Гатоўская лічыць, што дом вялікага пісьменніка на аднайменнай вуліцы не гістарычная каштоўнасць.

Аршанскае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Звяз" на мінулым тыдні аб’явіла, што гатовае выкупіць дом Караткевіча для стварэння там культурніцкай прасторы, якой так не стае ў Оршы. Некаторыя дзеячы беларускай культуры ў сваіх допісах у сацыяльных сетках заявілі пра падтрымку дадзенага праекту. Аднак перамоўны працэс яшчэ ідзе, і трэба вырашыць шмат пытанняў. Дом быў выстаўлены на продаж унучатай пляменніцай Уладзіміра Караткевіча, якая зараз жыве ў Адэсе.

Варта дадаць, што дом не ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. І не ўсе дзеячы культуры лічаць, што дом вялікага пісьменніка з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю, якую варта зберагчы для нашчадкаў і надаць дому асаблівы статус. Загадчыца музею Караткевіча Ліна Гатоўская ў інтэрв’ю выданню “Спутнік. Беларусь” заявіла:

Асабіста я лічу, што гэты дом не мае вялікай гістарычнай каштоўнасці. У горадзе ёсць музей Караткевіча, куды ўсё прыносяць дакументы, прадметы, фатаграфіі, а ў хаце жывуць кватаранты.

Менавіта ў гэтым доме па былой вуліцы Касманаўтаў (цяпер — Караткевіча) Уладзімір Караткевіч напісаў адзін з найбольш знакамітых раманаў у беларускай літаратуры “Дзікае паляванне караля Стаха”. Сюды прыязджалі і сябры пісьменніка, у прыватнасці Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Дом не мае вялікай каштоўнасці"

Загадчыца музею Караткевіча Ліна Гатоўская лічыць, што дом вялікага пісьменніка на аднайменнай вуліцы не гістарычная каштоўнасць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение