Увага! Прэзентацыя пройдзе 23 жніўня!
Тэма турмы - не частая для публіцыстычнай і дакументальнай літаратуры. Ды і ў мастацкай літаратуры турма - гэта звычайна набор стэрэатыпаў і перабольшванняў.
Што ж такое сучасная турма ў Беларусі? У гэтым пытанні напрацягу 6 гадоў (з 2011 па 2017 год) разбіралася аўтарка кнігі "Турма, жанчына і мужчына" Алена Струвэ. Яна вяла тэматычную перадачу на "Радыё Свабода", што і стала асновай кнігі выдадзенай ў "Бібліятэцы Свабоды". Кніга пабачыла свет у чэрвені, а цяпер з ёй можа пазнаёміцца і аршанскі аматар літаратуры.
Прэзентацыя з удзелам аўтаркі адбудзецца ў сераду 23 жніўня а 18-00 па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны.