Сёння "Тарас на Парнасе", пэўна, самы актыўны гурт Аршаншчыны. "Тарасы" рэгулярна выступаюць як у Оршы, так і ў іншых гарадах ды яшчэ і выпускаюць новыя песні. Песня "Гультай" выйшла ў сеціве ў ноч з 23 на 24 жніўня. Прапануем і вам паслухаць гэтую кампазіцыю.
Дарэчы, адзін з бліжэйшых выступаў калектыву адбудзецца на фестывале "ЛідБір".
Паслухаць новы трэк калектыву можна тут.