03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Наша гісторыя

26.08.2018 07:03

4532 прагляду, 2 каментара

АРШАНСКАЯ МІНУЎШЧЫНА НА СТАРОНКАХ “НАШАЙ ГІСТОРЫІ”

Нядаўна пабачыў свет першы нумар часопіса “Наша гісторыя”. Аматары беларускай даўніны даўно чакалі падобнага перыядычнага выдання. Калі ў нашых суседзей: і на усходе, і на захадзе глянцавыя навукова-папулярныя гістарычныя часопісы выдаюцца дзесяткамі, у Беларусі па гэтай тэматыцы была ледзь не суцэльная пустэча. Гэту нішу спрабавалі некалі заняць “Беларуская мінуўшчына” ды “Спадчына”. Але дзе яны цяпер?

Новы часопіс пачала выдаваць рэдакцыя газеты “Наша Ніва” (праўда, сёлета, на жаль, знікла папяровая версія гэтай старэйшай беларускай газеты). Ва ўступым слове, вызначаючы мэты часопіса, рэдакцыя зазначае: “Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. Большасць беларусаў па-ранейшаму лепш арыентуецца ў гісторыі суседзяў, чым у сваёй уласнай. Існуе відавочны разрыў паміж тым, што сёння ведаюць пра гістарычны шлях свайго народа навукоўцы, і тым, што пра яго ведае грамадства… З гэтага і вынікае наша місія – пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі... Галоўная ж для нас узнагарода – калі дзякуючы нашаму часопісу нашы людзі стануць больш ганарыцца сваёй краінай, сваімі продкамі, сабой і больш упэўнена глядзець у будучыню, абапіраючыся на досвед мінулага”.

Прыемна, што ў першым нумары новага часопіса знайшліся згадкі і пра мінулае нашай малой радзімы. Так, Аршанскай бітве прысвечаны артыкул кандыдата гістарычных навук Андрэя Казакова “Эксперымент гетмана Астрожскага”. Аўтар сцвярджае, што перамагчы маскоўскае войска дапамаглі не гарматы, як раней лічылі, а пяхота з аркебузамі (ручніцамі). Наколькі вялікім быў артылерыйскі парк гетмана, застаецца невядомым. Прынамсі, на знакамітай батальнай карціне невядомага мастака “Бітва пад Оршай” (датуецца 1540-мі гадамі) можна налічыць 14 гармат. Магчыма, іх столькі і было на самой справе. Да таго ж гармата ў той час магла зрабіць 4 стрэлы ў гадзіну, калі не меней. Таму, піша гісторык, “малаімаверна, што некалькі схаваных ад маскавітаў гармат у бітве пад Оршай паспелі даць больш за адзін эфектыўны залп (праўда, ад гарматнага ядра загінуў адзін з маскоўскіх ваяводаў Іван Цемка Растоўскі)... Пяхота з агняпальнай зброяй мела найбольшыя шанцы перамагчы конных лучнікаў, заспеўшы ворага знянацку ў цесным месцы. Менавіта гэта і здарылася 8 верасня 1514 г. Пакуль што застаецца загадкай, як Канстанцін Астрожскі прымусіў ворага атакаваць менавіта там, дзе пяхота магла раскрыць свае баявыя якасці напоўніцу”.

Вядомы архівіст і гісторык Зміцер Дразд апублікаваў артыкул “Як аршанскія юнакі вызвалялі Эрнста Тэльмана”, напісаны ім паводле матэрыялаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У артыкуле апавядаецца пра справу маладзёжнай патаемнай арганізацыі, створанай вучнямі старэйшых класаў сярэдняй школы №3 Оршы ў другой палове 1930-х гадоў. Кіруючыся найлепшымі намерамі, народжаныя і выхаваныя ўжо пры савецкай уладзе, яны мелі наіўную праграму дзейнасці. Але ва ўмовах сталінскага рэжыму, любая несанкцыянаваная зверху актыўнасць была смяротна небяспечнай. Так атрымалася і ў гэтым выпадку. Але, як высветліў потым Віцебскі абласны суд, уся дзейнасць “антысавецкай арганізацыі” цалкам кантралявалася і накіроўвалася з Аршанскага аддзела НКВД. Нават назву арганізацыі “Тры плюс ікс” прыдумаў мясцовы следчы. “Толькі дзякуючы часоваму зігзагу “палітыкі партыі” ў 1939 годзе, – зазначае аўтар, – сямі падлеткам (з дзевяці чалавек, якія былі абвінавачаны і прыцягнуты да адказнасці – В.Л.) удалося выратавацца ад вышэйшай меры пакарання”. Асуджаны былі толькі на адносна невялікія тэрміны зняволення бацька і сын Алейнікавы.

Цікава было б прасачыць далейшы лёс гэтых маладзёнаў. Дзякуючы гісторыка-дакументальнай хроніцы Оршы і Аршанскага раёна, удалося даведацца толькі пра трох. Так, у спісе ахвяр палітычных рэпрэсій “Вернутыя імёны” згадваецца Аляксандр Алейнікаў (1919 г.н.), які працаваў бухгалтарам канторы “Заготскот” у Оршы. Ён быў арыштаваны ў 1949 годзе і ў 1950 годзе сасланы ў Краснаярскі край. Аляксандр Заблоцкі (1920 г.н.) стаў у жніўні 1941 года ўдзельнікам Аршанскага партыйна-камсамольскага падполля і быў расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў лютым 1943 года. І, нарэшце, ахвярай фашысцкага тэрору стаў у 1941 годзе Ісак Кузняцоў (1920 г.н.). Будзем спадзявацца, што і ў наступных нумарах часопіса мінулае Аршаншчыне не застанецца па-за ўвагай айчынных гісторыкаў.

Віктар Лютынскі

23.08.18

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Наша гісторыя

АРШАНСКАЯ МІНУЎШЧЫНА НА СТАРОНКАХ “НАШАЙ ГІСТОРЫІ”

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение