На фестывалі "У гасцях да Лепельскага цмока" аршанскае грамадскае аб'яднанне "Звяз" атрымала грамату за подпісам старшыні мясцовага выканкаму. Грамата ўручана за актыўны ўдзел у фестывале. Што азначае "актыўны ўдзел" арганізатары фестывалю патлумачылі пад час узнагароджання з галоўнай сцэны мерапрыемства. Па-сутнасці "Звяз" такім чынам аддзячылі за папулярызацыю фестывалю.
З пяці гадоў існавання фестывалю "Звяз" чатыры гады арганізоўвае паездкі "У госці да Лепельскага цмока" з Оршы. Калі ў першы год з нашага гораду паехала ўсяго 6 чалавек, то ў гэтым годзе ажно 60. Акрамя таго, арганізацыя даволі шмат папулярызоўвала фестываль у сацыяльных сетках ды ў некаторых выпадках дамаўлялася з музыкамі для выступаў на фэсце. Узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю грамата - добрая традыцыя Лепельскага выканкаму, але традыцыйна граматы ды іншыя падарункі атрымлівалі вступаючыя на фэсце музыкі. У гонар 5-годдзя фестывалю граматы дасталіся і грамадскім арганізацыям. Акрамя аршанскага "Звяз"-у, сваю узнагароду атрымала і магілёўскае "Таварыства беларускай мовы".
"Звяз" даволі часта атрымлівае рознага кшталту ўзнагароды, але ўпершыню ўзнагарода прыйшла ад органаў улады.
На фота: момант узнагароджання