18:00

+1

4 м/с

1000 гПа

21:00

+0

3 м/с

1001 гПа

00:00

-2

3 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

06:00

-3

3 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

Прэзентацыя "Турмы, жанчыны і мужчыны"

26.08.2018 17:38

4383 прагляду, 3 каментара

Аўтарку кнігі пра беларускія турмы ледзь не абрабавалі ў аршанскім парку

З гісторыі пра тое як Алену Струвэ ледзь не абрабавалі, аўтарка і пачала сваю прэзентацыю. Было гэта ў далёкія часы, калі студэнтка журфаку патрапіла ў Оршу на практыку ў "Ленінскі прызыў" (сёння "Аршанская газета"). Жыла Алена тады ў інтэрнаце Ільнокамбінату і, бывала, гуляла ў бліжэйшым парку. Там і адбылася сустрэча з двума мужыкамі, якія, падыйшоўшы, адразу запатрабавалі аддаць ім торбу. Будучая журналістка ад спугу выхапіла пасведчанне практыканткі і сказала, што яна журналістка з Мінску. Як "прыезжую" яе не зачапілі, але суседкі па інтэрнату змаглі цалкам апазнаць тых дваіх ды яшчэ і распавесці хто гэта такія, за што яны раней сядзелі ды г.д.

Тую гісторыю і можна лічыць пачаткам кнігі "Турма, мужчына і жанчына". Па словах самой аўтаркі, яна не спрабавала ацэньваць сядзельцаў: справядліва яны сядзяць ці не, жорсткі тэрмін атрымалі ці мягкі - гэта была не яе задача. Яна, проста, апісвала сітуацыю ў якой жыла, жыве і, відавочна, яшчэ будзе жыць значная частка беларусаў. Бо Беларусь адна з краінаў-лідараў па колькасці асуджаных людзей. Пры гэтым, тэма турчы не часта сустракаецца ў публіцыстыцы, бо людзі падсвядома імкнуцца адыйсці ад тэмаў-раздражняльнікаў.

Ёсць у кнізе і іншыя гісторыі пра Оршу, што і не дзіўна, усё ж такі, дзве турмы, а зусім нядаўна тры. У кнізе распавядаецца пра спробы ўцёкаў з адной з аршанскіх турмаў, пра тое як у аршанскай турме лечаць сухоты ды шмат іншых пабытовых гісторыяў.

Тэма кнігі, прадказальна, была даволі блізкая для аршанцаў. Кожны мог распавесці нейкія свае гісторыі сутыкнення са светам турмаў. У выніку прэзентацыя пераўтварылася ў дыялог аўтаркі і прысутных.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прэзентацыя "Турмы, жанчыны і мужчыны"

Аўтарку кнігі пра беларускія турмы ледзь не абрабавалі ў аршанскім парку

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение