Нядаўна ў Оршы адбылася прэзентацыя кнігі "Турма, мужчына і жанчына", якая выйшла ў "Бібліятэцы Радыё Свабода" пад аўтарствам Алены Струвэ. Распавесці пра сваё выданне прыехала і сама аўтарка, але на расповед пра кнігу Алена змагла прывезці толькі літаральна дзве кнігі. Справа ў тым, што на момант прэзентацыі, яшчэ не ўвесь наклад быў надрукаваны. Пры гэтым, і прысутныя на мерапрыемстве і нашыя чытачы запытваюць, а дзе ж можна купіць "Турму...". Тым больш, што ў кнізе апісана і жыццё аршанскіх турмаў.
Паведамляем вам прыемную навіну ад Радыё "Свабода" - усе кнігі з серыі "Бібліятэка Радыё Свабоды" распаўсюджваюцца бясплатна. А для таго, каб атрымаць канкрэтна гэтае выданне вам трэба запоўніць анкету. У анкеце вы ўказваеце сваю электронную пошту і з вамі звяжуцца пра яе, каб пераслаць выданне.