12:00

+9

6 м/с

987 гПа

15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

Беларусь, Палітыка

Міністры алкаголікі

01.09.2018 07:04

9934 прагляду, 4 каментара

Прэзідэнт выказаў яшчэ адну прычыну звальненняў пасля наведвання Аршаншчыны

Прэзідэнт прыняў новыя кадравыя рашэнні 31 жніўня. Не абыйшлося без узгадвання аршанскага "разносу" чыноўнікаў пасля чаго некаторыя афіцыйныя асобы страцілі свае крэслы. Амаль трэцюю частку артыкула пра кадравыя рашэнні прэзідэнта яго прэс-служба распавядае пра тое, што некаторыя чыноўнікі страцілі свае пасады... з-за п'янства.

"Публічна хачу сказаць пра недапушчальнасць п'янства. Сне сорамна было пра гэта гаварыць, але многія кіраўнікі, якіх я адправіў нядаўна (відавочна маецца на ўвазе звальненні пасля наведвання Оршы - рэд.) за каўнер закладалі прыстойна" - цытуе прэс-служба. Але пытанне п'янства тычыцца не толькі ўжо звольненых чыноўнікаў: "Але тое, што тычыцца п'янкі, вы павінны ведаць сваю меру, вы павінны ведаць, з кім, дзе і колькі, як у народзе гавораць. Калі вы гэтае пачуццё губляеце - вы не кіраўнік. І вось па гэтай прычыне нам давядзецца з некаторымі ў бліжэйшы час развітацца." Кіраўнік дзяржавы, апісваючы п'янства сваіх чыноўнікаў казаў пра рэчы, якія, хутчэй, можна ўявіць, хутчэй, апісваючы паводзіны нізкааплочваемых работнікаў, або безпрацоўных, а не міністраў: "П'яніца - гэта не кіраўнік. Калі ён сёння напіўся да страты пульса, і гэта праз дзень ці кожны дзень, ён заўтра не работнік. Ён ходзіць і думае, як бы дзе пахмяліцца".

Праўда, хто канкрэтна са звольненых так моцна піў, што шукаў дзе пахмяліцца прэзідэнт не сказаў. Назваў толькі былога міністра энэргетыкі, які "напіўшыся не прыходзіць на работу". Затое сказаў, што ўсе звольненыя павінны атрымаць іншыя пасады.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міністры алкаголікі

Прэзідэнт выказаў яшчэ адну прычыну звальненняў пасля наведвання Аршаншчыны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение