Цікавыя здымкі адшукаліся ў архіве вядомага беларускага філолага прафесара Фёдара Янкоўскага. Падчас падрыхтоўкі канферэнцыі да стагоддзя вучонага, якое будзе адзначацца ў верасні, даследчыкі выявілі таксама фатаграфіі вядомых пісьменнікаў Уладзіміра Караткевіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка, Зоські Верас, з якімі сябраваў Янкоўскі. Большасць гэтых здымкаў раней нідзе не друкаваліся. «Салідарнасць» атрымала магчымасць апублікаваць іх першай. Публікуем і на сваім сайце фотаматэрыял і подпісы да здымкаў.
Уладзімір Караткевіч падпісвае сваю кнігу
Янка Брыль (злева) з Уладзімірам Калеснікам (справа) у кампаніі жанчын
Янка Брыль і Фёдар Янкоўскі на рыбалцы на Нёмане
Янка Брыль, Уладзімір Калеснік і Фёдар Янкоўскі
Янка Брыль і Фёдар Янкоўскі
«Дзядзька Юзік» (злева), сваяк Якуба Коласа, які стаў прататыпам аднаго з герояў яго паэмы «Новай зямлі», падчас наведвання Мінскага педінстытута
Янка Брыль і Уладзімір Караткевіч былі вельмі дружныя і падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкую хвіліну. Адам Мальдзіс узгадваў: у часы, калі пасля разноснай крытыкі ў Караткевіча апускаліся рукі, Брыль настойліва ўгаворваў яго не паддавацца чорнаму настрою і - пісаць, пісаць, пісаць! На гэта Караткевіч агрызаўся: «Па вашай б шкуры пісаць! Хто ж друкаваць будзе?! »У адказ Брыль прывёў словы Хемінгуэя: «Пішы сумленна, а калі-небудзь цябе прызнаюць, хай нават пасля смерці, што больш сумна».
Неаднаразова Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч і Уладзімір Калеснік выбіраліся на малую радзіму свайго сябра Фёдара Янкоўскага ў вёску Клетнае.
Янка Брыль (злева) і Уладзімір Караткевіч са сваякамі Фёдара Янкоўскага ў д.Клетнае
Янка Брыль і Фёдар Янкоўскі. У в.Клетнае. 1962 г.
Уладзімір Караткевіч (справа) каля бацькоўскага дома Фёдара Янкоўскага ў д.Клетнае. 1964 г.
Уладзімір Караткевіч (злева) і Янка Брыль з цёткай Фёдара Янкоўскага ў д.Баяны. 1963 г.
Уладзімір Караткевіч (злева) і Янка Брыль у д.Клетнае. 1964 г.
Уладзімір Калеснік прафесійна займаўся фатаграфіяй і часта фатаграфаваў сяброў. А часам і яны яго
Уладзімір Калеснік
Уладзімір Калеснік з Фёдарам Янкоўскім. Сакавік 1967 г.
Уладзімір Караткевіч у гасцях у Фёдара Янкоўскага
Злева направа: Фёдар Янкоўскі з жонкай, Уладзімір Калеснік і Янка Брыль культурна адпачываюць на прыродзе
Зоська Верас (злева) каля свайго дома ў Літве. Ліпень 1986
Янка Брыль і Фёдар Янкоўскі на сустрэчы з настаўнікамі Дзяржыншчыны
Кандрат Крапіва (справа) з Фёдарам Янкоўскім ў Менскім педінстытуце
Злева направа: Фёдар Янкоўскі, Рыгор Шырма, Арсень Ліс