Большая частка кнігі - гэта спіс расстраляных з іх кароткімі біяграфіямі. Агулам у кнізе ўтрымліваюцца прозвішчы 1874 чалавек растраляных у нашым горадзе. Аўтар адразу робіць агаворку, што ўпэўнены ў няпоўнасці спісу - ён магчыма ўдвая ці ўтрая меньшы за рэальны, які з-за закрытасці архіваў сёння не магчыма ўдакладніць.
А пачыналася кніга даволі выпадкова. Аўтар - даследчык Зьміцер Дрозд - хацеў праверыць электронную сістэму "Беларускага дакументацыйнага цэнтру" ў якім працуе. І адмыслова абраў для праверкі спісу рэпрэсаваных не абласны цэнтар, спадзяючыся, што тут меньш растраляных і праца зойме меньш часу - памыліўся. Загінулых было значна больш чым аўтар ўяўляў. Кніга акрамя самога спісу мае яшчэ і шэраг артыкулаў аўтара, якія распавядаюць і пра Аршанскую турму і пра тое як НКУС рэпрэсаваў падлеткаў і пра колькасць растраляных у розныя гады і, нават, дні. Таксама кніга ўтрымлівае копіі дакумантаў карных органаў таго часу.
Агулам "Месца растрэлаў: Орша" ўтрымлівае 474 старонкі і на дадзены момант даступная для бясплатнага спампоўвання па дадзенай спасылцы.