18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Культура

Мікалая, а не Аляксандра

10.09.2018 11:53

6663 прагляду, 33 каментара

Яшчэ адно сведчанне, што аршанскія чыноўнікі карысталіся не гісторыяй горада, а Google (+ фота).

Наш сайт раней публікаваў артыкулы на тэму, у гонар каго названая вуліца ў горадзе, Мікалая ці Аляксандра Астроўскага. Заўсёды лічылася, што вуліца носіць імя Мікалая Астроўскага, вядомага бальшавіцкага пісьменніка. Тым больш імя Астроўскага цяперашняй вуліцы далі ў 40-я гады, калі наўрад ці думалі пра рускага драматурга Аляксандра Астроўскага. У публікацыі на orsha.eu "Так какой же Островский?" вядомы гісторык Віктар Лютынскі паведамляў:

О том, что улица названа именно именем Н. Островского, можно прочитать в солидном энциклопедическом справочнике «Их именами названы…» (Мн., 1987, с. 466), который имеется в любой городской библиотеке. Да и в «Аршанской газеце» 25.04.2010 г. была опубликована статья зав. отделом использования документов и ИПС Госархива в г. Орше Е. Агеевой «Откуда берутся названия улиц» (выложена в Интернете), где сказано: «В то же время (с 1917 г. – В.Л.) широко стали использоваться имена, связанные с советской идеологией: ул. Ленина, ул. Дзержинского, ул. Фрунзе, ул. Кирова, ул. Молокова, ул. Островского…».

Але аршанскія чыноўнікі, не думаючы доўга, у пачатку 2017 года, яшчэ пры кіраванні старшыні райвыканкама Мікалая Лісоўскага, распарадзіліся вырабіць для вуліцы шыльды з пазнакай імя "Аляксандр", на што, вядома ж, пайшлі грошы з бюджэту.

Журналіст Арцём Сізінцаў адшукаў і яшчэ адзін артыкул, які гаворыць на карысць версіі, што вуліца названа менавіта імем Мікалая, а не Аляксандра Астроўскага. Матэрыял апублікаваны ў "Ленінскім прызыве" летам 1955 года. Вось тэкст артыкула, перадрукаваны журналістам з арыгіналу, з захаваннем арфаграфіі і пунктуацыі газеты тых часоў:

"Вуліца імя Нікалая Астроўскага.

У далёкія гады яна называлася Лабазнай. Цэнтральную яе частку займалі купецкія часці або "лабазы". У адчыненых дзвярах дзесяцігоддзяў пяць-шэсць можна было ўбачыць чырвонатварага купца ў картузе і паддзёўцы. Завіхаліся паслужлівыя прыказчыкі, зазываючы пакупнікоў. Непадалёк ад лабазаў, якія гандлявалі збожжам, ільном, разнастайнай сыравінай, быў размешчаны жывёльны рынак. На відным месцы стаяла некалькі шынкаў і карчма. А далей, у бок ракі Аршыцы рассыпаліся па ўзгорку драхлыя хаціны рабочага люду — скасабочаныя, з замшэлымі дахамі і маленькімі вакенцамі. На вузкіх завулках непралазная гразь і цемра.

Увайшло гэта ў незваротнае мінулае. За гады Совецкай улады ўсё вакол непазнавальна змянілася.

Сёння прасторная вуліца носіць слаўнае імя Нікалая Астроўскага — любімага совецкага пісьменніка і патрыёта, гераічнае жыццё якога зрабілася сімвалам подзвіга, выдатным прыкладам для многіх пакаленняў.

На шырокай магістралі вуліцы, якая вядзе ад цэнтра горада да яго прамысловай ускраіны — няспынна рухаюцца аўтамашыны. Яны вязуць плады багатага ўраджаю, вырашчанага на палях калгасаў Аршаншчыны, грузы для будоўляў.

Растуць новыя дамы. Зусім нядаўна задаволеныя навасёлы засялілі 40-кватэрны дом № 17, хутка заканчваецца будаўніцтва яшчэ аднаго дома — 16-кватэрнага, трохпавярховага.

У восеньскія дні будзе закладзен 48-кватэрны жылы дом. На пабудову яго дзяржава адпусціла І мільён рублёў.

У стадыі будаўніцтва — чатырохпавярховы будынак новай гасцініцы.

У будучыя гады ўпрытык з 16-кватэрным пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго вялікага дома таксама з 48 кватэр. На скрыжаванні з вуліцай імя Сталіна вырасце вялікі Дом сувязі. Праязная частка магістралі пакрыецца бліскучай гладдзю асфальта.

У час царскага прыгнечання і бяспраўя ў Оршы была толькі адна бальніца на 30 ложкаў і на кожнае бальнічнае месца прыходзілася 493 жыхары. На школу падала ў сярэднім 97 вучняў: 48,2 працэнта насельніцтва горада было непісьменным.

Сёння на вуліцы імя пісьменніка, якая бярэ пачатак ад карпусоў аб'яднанай бальніцы імя Н.А.Сямашка, знаходзіцца чатыры медыцынскія ўстановы. Гэта — гарадская паліклініка з 9 кабінетамі, прафілактычны дыспансер, станцыя хуткай дапамогі, Дом груднога дзіцяці на 100 месц. Толькі ў школе № 2 займаецца 318 вучняў. Ледзь паспяваюць змоўкнуць вясёлыя дзіцячыя галасы, як увечары за парты садзяцца дарослыя. У 17 класах вячэрняй школы больш 300 рабочых і служачых атрымліваюць сярэднюю адукацыю без адрыву ад вытворчасці.

...Вечарэе. Над Оршай успыхваюць яркія электрычныя агні. Па суседству з вуліцай свецяцца вокны будынка настаўніцкага інстытута, новага жылога дома для рабочых завода "Чырвоны барацьбіт", вітрыны магазінаў.

Наш сённяшні светлы дзень — здзейсненая мара Нікалая Астроўскага — песняра мужнасці і патрыятызму.

Л.Высоцкі"

Як кажа Арцём Сізінцаў, артыкул "Вуліца імя Нікалая Астроўскага", апублікаваны ў 1955-м, яскрава сведчыць, у гонар каго была пераназваная вуліца Лабазная ў 40-я гады. І адпаведна, з тых далёкіх часоў гэты матэрыял указвае на тое, што аршанскія чыноўнікі, якія займаліся загадамі па развешванні шыльдаў на вуліцы і ўносілі інфармацыю ў афіцыйныя дакументы, былі непрафесійнымі. Яны карысталіся не інфармацыяй калег з савецкага мінулага, тагачаснымі дакументамі і, адпаведна, гісторыяй горада — няхай і з камуністычнай несвабодай, — а пошукавай сістэмай Google у інтэрнэце, якая ў 2010-я гады стала для аршанцаў настолькі ж звыклай з'явай, як і шматкватэрныя дамы для нашых землякоў 50-х гадоў.

Фота radzima.org

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мікалая, а не Аляксандра

Яшчэ адно сведчанне, што аршанскія чыноўнікі карысталіся не гісторыяй горада, а Google (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение